Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі У.Астапенка даверчых лістоў Прэзідэнту Аргенціны

09 сакавіка 2018 г.

09-03-2018

8 сакавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы Уладзімір Астапенка ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Аргенцінскай Рэспублікі Маўрісіо Макрі.

У рамках цырымоніі адбылася кароткая размова У.Астапенка з Прэзідэнтам Аргенціны, падчас якой была адзначана ўзаемная зацікаўленасць у паступальным развіцці беларуска-аргенцінскіх адносін. Пасол падкрэсліў нацэленасць Беларусі на пошук новых магчымасцей для актывізацыі ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыі дзелавых кантактаў і пашырэнне двухбаковага дагаворна-прававой базы.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы