Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з намеснікам Міністра замежных спраў Туркменістана

09 кастрычніка 2018 г.

09-10-2018

9 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова з намеснікам Міністра замежных спраў Туркменістана Вепай Хаджыевым, які знаходзіцца ў г.Мінску для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху” (9- 10 кастрычніка 2018 г.).

Падчас перагавораў бакі абмяняліся думкамі аб актуальным стане і перспектывах развіцця ўсяго комплексу беларуска-туркменскіх адносін, адзначылі важнасць працягу актыўнага палітычнага дыялогу, рэалізацыі сумесных праектаў у межах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферах адукацыі, аховы здароўя і культуры.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы