Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Швецыю

05 лістапада 2019 г.

05-11-2019

5 лістапада 2019 г. адбыўся першы ў гісторыі беларуска-шведскіх адносін працоўны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Каралеўства Швецыя.

Па запрашэнні Міністра замежных спраў Анн Ліндэ і Міністра па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Петэра Эрыксана кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя Усходняга партнёрства (УП). У мерапрыемстве ў шведскай сталіцы таксама ўдзельнічалі кіраўнікі МЗС іншых краін, ахопленых гэтай ініцыятывай Еўрапейскага саюза, — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, намеснік Міністра замежных спраў Польшчы і прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі.



У сваім выступленні У.Макей прадставіў прапановы Беларусі па развіцці Усходняга партнёрства на перыяд да 2030 года, звярнуў увагу на ключавыя праблемы, якія стаяць перад гэтай ініцыятывай. Падкрэсліў, што Усходняе партнёрства павінна стаць рэгіёнам стабільнасці і працвітання, нацэленым на канкрэтныя вынікі. У такім выпадку ЕС мог бы назваць ініцыятыву паспяховай. Міністр заклікаў Еўрасаюз і надалей падтрымліваць перагаворы аб уступленні нашай краіны ў СГА і прыступіць да работы над новым базавым пагадненнем.

У.Макей асабліва падкрэсліў мэтазгоднасць спрашчэння Еўрасаюзам працэдур доступу тавараў з краін Усходняга партнёрства на еўрапейскі рынак, узмацнення вытворчай кааперацыі паміж еўрапейскімі кампаніямі і прадпрыемствамі з ахопленых ініцыятывай дзяржаў.

5 лістапада У.Макей правёў двухбаковую сустрэчу з Міністрам замежных спраў Швецыі Анн Ліндзе. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях адносін Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам і будучыні ініцыятывы “Усходняе партнёрства”. Абмеркаваны пытанні беларуска-шведскіх адносін, закранута праваабарончая праблематыка.



У гэты ж дзень у Рыксдаге адбылася сустрэча У.Макея са Старшынёй Парламента Швецыі Андрэасам Нурленам. У фокусе размовы са Спікерам, які з'яўляюцца другой вышэйшай службовай асобай у Швецыі пасля манарха, знаходзіліся пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін, узаемадзеяння ў рамках шматбаковых рэгіянальных ініцыятыў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы