Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла/Пастаяннага прадстаўніка Беларусі С.Цярэнцьева з дырэктарам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця Лігі арабскіх дзяржаў

11 чэрвеня 2021 г.

 

9 чэрвеня 2021 г. у рамках рабочага візіту ў Судан Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў (ЛАД) Сяргей Цярэнцьеў правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця ЛАД Ібрагімам Адамам аль-Духейры.

Падчас перамоў бакі адзначылі значны патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння паміж спецыялізаванымі ўстановамі ЛАД і беларускімі арганізацыямі і навукова-даследчымі цэнтрамі ў галінах насенняводства, ірыгацыі, механізацыі сельскай гаспадаркі, экалогіі і лясной гаспадаркі, падрыхтоўкі тэхнічных і навуковых кадраў.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ў сярэднетэрміновай перспектыве візіту Ібрагіма Адама аль-Духейры ў Беларусь.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы