Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Бяскостым копій даверчых лістоў Намесніку Старшыні Кабінета Міністраў – Міністру замежных спраў Туркменістана

09 кастрычніка 2019 г.

09-10-2019

8 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты ўручыў копіі даверчых лістоў Намесніку Старшыні Кабінета Міністраў – Міністру замежных спраў Туркменістана Рашыду Мярэдаву.

У ходзе размовы бакі адзначылі высокі ўзровень беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках, а таксама абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.

Па выніках сустрэчы суразмоўцы выказалі ўзаемны намер актыўна садзейнічаць далейшаму развіццю канструктыўных і сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы