Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi В.Марковіча з Дзяржаўным сакратаром МЗС Латвіі

22 лютага 2019 г.

22-02-2019

21 лютага  2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвiйскай Рэспубліцы Васіль Марковіч правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром МЗС Латвіі Андрысам Пельшам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-латвійскіх адносін, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза.

Бакі з задавальненнем адзначылі пазітыўную дынаміку супрацоўніцтва паміж дзвумя краінамі, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама павышэнне ўзроўню кантактаў, што спрыяе росту даверу і ўзаемаразумення. Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да Чэмпіянату міра па хакею, які пройдзе ў гг. Мінску і Рызе ў 2021 годзе.

Падкрэслена важнасць захавання і далейшага ўмацвання добрасуседскіх узаемакарысных адносін паміж Беларуссю і Латвіяй з улікам узаемных інтарэсаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы