Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Ржавускім даверчых лістоў Прэзідэнту Непала

11 верасня 2019 г.

11-09-2019

11 верасня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і па сумяшчальніцтве ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал Андрэй Ржавускі ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Непала Бідх’і Дэві Бхандары.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адбылася сустрэча Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Непала, падчас якой бакі адзначылі зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-непальскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. У якасці прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва адзначаны сельская гаспадарка, адукацыя, а таксама трансфер тэхналогій.

А.Ржавускі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Прэзідэнцкага палаца, у якім адзначыў прыхільнасць развіцця сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Непалам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы