Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі І.Маршалавым копій даверчых грамат Прэзідэнту Зімбабвэ

07 лютага 2024 г.

 

7 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Зімбабвэ Ігар Маршалаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву.

 

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі адносна міжнароднага парадку дня, абмеркавалі ход рэалізацыі супольных праектаў і перспектывы далейшага паглыблення беларуска-зімбабвійскай супрацы, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловай кааперацыі. Закранулі пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў г.Харарэ першага пасяджэння Сумеснай сталай камісіі па супрацы паміж Беларуссю і Зімбабвэ.

 

Прэзідэнт Э.Мнангагва пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам.  

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы