Памер шрыфта:

Аб дзесятым раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў Усходняга партнёрства

22 чэрвеня 2018 г.

22-06-2018

21-22 чэрвеня 2018 г. у г.Мінску адбыўся дзесяты раунд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Усходняе партнёрства» (УП).

У знешнепалітычным сегменце мерапрыемствы, які прайшоў 22 чэрвеня пад старшынствам Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Азербайджана Эльмар Мамед'яраў, Міністр замежных спраў Арменіі Зограб Мнацаканян, намеснік Міністра замежных спраў Грузіі Вахтанг Махараблішвілі, Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Даніэла Марар, Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

З боку Еўрасаюза ўдзел у мерапрыемстве прынялі Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан і намеснік Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянней Жан-Крыстоф Бельяр.

Падчас дыскусіі на пленарнай сесіі адбыўся абмен думкамі аб перспектывах развіцця “Усходняга партнёрства” з улікам вынікаў брусельскага саміту УП 2017 года і аб сітуацыі ў рэгіёне. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі рэалізацыі ўзгодненых на саміце 20-ці задач УП да 2020 года і фінансавання адпаведных праектаў і праграм.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства давёў пазіцыю Рэспублікі Беларусь па ўдзелу ва “Усходнім партнёрстве”, падкрэсліўшы неабходнасць яго развіцця як неканфрантацыйнага механізму рэгіянальнага супрацоўніцтва, накіраванага на дасягненне практычных вынікаў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы