Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Азербайджана

27 лістапада 2023 г.

 

27 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшаліевым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-азербайджанскіх адносін, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення шматпланавага ўзаемадзеяння. Асаблівы акцэнт зроблены на пытаннях падрыхтоўкі Дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай.

Міністр падзякаваў Паслу за асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычнага дыялога і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы