Памер шрыфта:

Аб перамовах Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Узбекістана

06 лютага 2024 г.

 

6 лютага 2024 г. у г.Ташкенце прайшлі перагаворы Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым.

Прадметна абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і нарошчванню аб'ёмаў узаемнага гандлю, умацаванню харчовай бяспекі і развіццю праектаў прамысловай кааперацыі.

Суразмоўцы выказалі ўпэўненасць, што 2-гі Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які пройдзе ў г.Ташкенце 7 лютага 2024 г., унясе важны ўклад ва ўмацаванне эканамічных сувязей і наладжванне прамога ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі дзвюх краін. У Форуме прымуць удзел больш за 150 прадстаўнікоў абласцей Беларусі і бізнес-супольнасці.

Міністры канстатавалі высокі ўзровень узаемадзеяння ў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму.

Абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі на сусветнай арэне, а таксама ў еўразійскім рэгіёне.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падрабязна спыніліся на ўзаемадзеянні ў ААН, СНД і ШАС. Бакі адзначылі падабенства падыходаў да выбудоўвання дыялогу на міжнародных пляцоўках, пацвердзілі ўзаемнае імкненне да больш справядлівага светаўладкавання.

С.Алейнік падзякаваў ўзбекскаму боку за паслядоўную падтрымку на шляху атрымання Беларуссю статусу дзяржавы - члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Міністры таксама разгледзелі графік двухбаковых мерапрыемстваў і візітаў на бліжэйшую перспектыву.

У рамках знаходжання ва Узбекістане Міністр ушанаваў памяць і ўсклаў кветкі да бюста беларускага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Якуба Коласа, які жыў у Ташкенце ў перыяд з 1941 па 1943 гг.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы