Памер шрыфта:

Аб ўдзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў пасяджэнні Рады Бяспекі ААН

12 лістапада 2018 г.

12-11-2018

9 ластапада 2018 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у адкрытай дыскусіі Рады Бяспекі ААН, прысвечанай ўмацаванню прынцыпаў шматбаковасці ў мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

Сустрэча праходзіла пад старшынствам Кітайскай Народнай Рэспублікі і закранула шэраг актуальных праблем і выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасны свет: эфектыўнасць мер рэагавання ў межах ААН на канфлікты, роля калектыўных дзеянняў у падтрыманні стабільнасці і бяспекі, пераадоленне «крызісу даверу» паміж краінамі.

В.Рыбакоў выступіў з каментарамі аб неабходнасці няўхільна прытрымлівацца прынцыпаў шматбаковасці ў міжнародных адносінах, што з’яўляецца перадумовай для ўзаемаразумення і павагі, а таксама падкрэсліў унёсак Рэспублікі Беларусь у падтрыманне рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку на аснове садзейнічання перамоўнаму працэсу па ўрэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе Украіны.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы