Памер шрыфта:

Аб 15-м пасяджэнні Беларуска-Аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

19 сакавіка 2019 г.

19-03-2019

19 сакавіка 2019 г. у г. Мінску прайшло 15-е пасяджэнне Беларуска-Аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, аўстрыйскую – генеральны дырэктар па знешнеэканамічных сувязях Федэральнага міністэрства дыгіталізацыі і эканамічнай палітыкі Франц Весіг.

Падчас сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні ўзаемнага гандлю, супрацоўніцтва ў сферах аднаўляльнай энергетыкі і энергаэфектыўнасці, турызму, сельскай гаспадаркі, транспарту, рэгіянальных сувязей.

Асаблівая ўвага была нададзена ўзаемадзеянню ў галіне інвестыцый і фінансаў, а таксама ў такіх перспектыўных напрамках, як дыгіталізацыя эканомікі і інфармацыйныя тэхналогіі.

Дэлегацыі дамовіліся аб рэалізацыі шэрагу канкрэтных крокаў, закліканых надаць дадатковы імпульс развіццю супрацоўніцтва ў сферах узаемнага інтарэсу.

Дамоўленасці бакоў знайшлі адлюстраванне ў пратаколе пасяджэння камісіі, які быў падпісаны А.Краўчанкам і Ф.Весігам па завяршэнні мерапрыемства.

Даведачна. У 2018 годзе таваразварот з Аўстрыяй склаў 171,4 млн. долараў ЗША (96,6% да ўзроўню 2017 года), экспарт – 28,4 млн. долараў (149,5%), імпарт – 143,0 млн. долараў (90,3%).

Важным складнікам беларуска-аўстрыйскага эканамічнага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандаль паслугамі. У 2018 годзе яго аб’ём вырас на 67,8% і дасягнуў 185,3 млн. долараў. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 63,1% да 116,1 млн. долараў, імпарт – на 76,5% да 69,2 млн. долараў.

Аўстрыя традыцыйна ўваходзіць у лік найбуйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі. У 2018 годзе аб'ём інвестыцый з гэтай краіны склаў 296,7 млн. долараў (100,2% да ўзроўню 2017 года).

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы