Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Егіпта

25 ліпеня 2019 г.

25-07-2019

24 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублікі Егіпет у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Іхабам Насрам па яго просьбе.



Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымым графіку двухбаковых кантактаў афіцыйных і дзелавых дэлегацый, абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў чэрвені візіту прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Беларусь, падрыхтоўку чарговага пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі, запланаванага да правядзення ў верасні 2019 года, а таксама Дзён культуры Егіпта ў Беларусі, прызначаных на канец кастрычніка — пачатак лістапада 2019 года.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы