Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь А.Дапкюнаса з прадстаўніком ЮНІСЭФ у Беларусі

02 кастрычніка 2019 г.

02-10-2019

1 кастрычніка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі Рашэдам Мустафой Сарварам.

Суразмоўцы дэталёва абмеркавалі пытанні праграмнай дзейнасці ЮНІСЭФ у Беларусі, як у кантэксце падрыхтоўкі чацвёртай краінавай праграмы ЮНІСЕФ для Беларусі, так і ў плане вызначэння мэтазгодных абрысаў рэформы сістэмы аператыўнай дзейнасці ААН на краінавым узроўні.

Да даведкі: трэцяя краінавая праграма ЮНІСЭФ на 2016-2020 гг. была прынята ў 2015 годзе. Рэсурсная база – 8,5 млн. дал. ЗША. У фокусе праграмы – найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, у тым ліку дзеці ва ўзросце да 8 гадоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія засталіся без нагляду бацькоў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, перажылі гвалт і/або якія сталі яго сведкамі, а таксама падлеткі.

Намеснік Міністра і кіраўнік прадстаўніцтва ЮНІСЭФ у Беларусі закранулі тэму распрацоўкі нацыянальнай канцэпцыі рэформы сістэмы правасуддзя ў дачыненні да падлеткаў і сышліся ў ацэнцы важнасці хутчэйшага завяршэння шматгадовай працы, якую прадстаўніцтва ЮНІСЭФ вядзе з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання па гэтым пытанні. У гэтай сувязі А.Дапкюнас і Р.М.Сарвар таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах ажыццяўлення новых маштабных міжнародных праектаў тэхнічнага садзейнічання Беларусі ў гэтай галіне.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЮНІСЭФ інфармаваў намесніка Міністра аб ходзе падрыхтоўкі дэлегацыі Беларусі, якая мае ўзяць удзел у глабальным саміце ЮНІСЭФ для мэраў гарадоў, спрыяльных для дзяцей (Кёльн (ФРГ), кастрычнік 2019 г.). У рамках саміту прадугледжана адмысловае тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае вопыту Беларусі ў галіне ранняга дзіцячага развіцця. М.Р.Сарвар падкрэсліў у гэтай сувязі важнасць прадстаўніцтва Беларусі на саміце на заўважным дзяржаўным узроўні.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі падрыхтоўку па лініі краінавых офісаў ЮНІСЭФ візіту ў Беларусь дэлегацыі прафесіяналаў-практыкаў з Кітаю для пераймання перадавога беларускага вопыту ў галіне ранняга дзіцячага развіцця і па стварэнні гарадскога асяроддзя, спрыяльнага для дзяцей. Намеснік Міністра і кіраўнік офіса ЮНІСЭФ адзначылі важнасць пашырэння такой практыкі абмена вопытам па забеспячэнні дабрабыту дзяцей як па лініі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, так і з удзелам іншых партнёраў (дзелавыя колы, грамадзянская супольнасць, СМІ).

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы