Памер шрыфта:

Аб падпісанні Праграмы аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж Беларуссю і Румыніяй

13 лютага 2019 г.

13-02-2019

12 лютага 2019 г. у г.Бухарэсце адбылося падпісанне Праграмы аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці Румыніі.

Дакументам прадугледжваецца стварэнне спрыяльных умоў для двухбаковага супрацоўніцтва, спрыянне абмену музейных выстаў, усталяванню прамых кантактаў у галіне кінематаграфіі, музычнага і тэатральнага мастацтва, паміж бібліятэкамі дзвюх краін.

Праграму падпісалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч і Міністр культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці Румыніі Валер Даніэль.

У рамках цырымоніі падпісання адбыліся перамовы паміж кіраўніком беларускай дыпмісіі з Міністрам. А.Грынкевіч правёў прэзентацыю культурнага і адукацыйнага патэнцыялу Беларусі.

Бакі абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. У прыватнасці, было абмеркавана пытанне арганізацыі выстаў карцін румынскага мастака Карнэлія Бабы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і беларускіх праваслаўных абразоў ў Нацыянальным мастацкім музеі Румыніі.

русская версия  English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы