Памер шрыфта:

Аб беларуска-балгарскіх кансультацыях паміж МЗС

11 верасня 2019 г.

11-09-2019

11 верасня 2019 г. у г.Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Балгарыя.



Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра Алег Краўчанка, балгарскую — намеснік Міністра Петка Дойкаў.

Падчас перагавораў абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы палітычнае, гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі.

Бакі дамовіліся садзейнічаць актывізацыі кантактаў на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку ў рамках Беларуска-Балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і двухбаковых рабочых груп.

А.Краўчанка і П.Дойкаў таксама абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёнах Усходняй Еўропы і Заходніх Балкан, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы