Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ А.Купчына прыняла ўдзел у заключнай сустрэчы 26-га Эканоміка-экалагічнага форуму АБСЕ
07 верасня 2018 г.07-09-2018
5 – 7 верасня 2018 г. у г.Праге (Чэхія) адбылася заключная сустрэча 26-га Эканоміка-экалагічнага форуму (ЭЭФ) АБСЕ на тэму «Садзейнічанне эканамічнаму прагрэсу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ праз інавацыі, развіцце чалавечага капіталу і належнага дзяржаўнага і карпаратыўнага кіравання», у якой прынялі ўдзел Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, намеснік Міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Гульельмо Піккі, намеснік Міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Петрычэк, дэлегацыі 57 дзяржаў-удзельнікаў АБСЕ.
Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадставіла Пастаянны прадстаўнік у АБСЕ Алена Купчына.
У фокусе ўвагі ўдзельнікаў заключнай сустрэчы знаходзіліся наступныя асноўныя пытанні: папулярызацыя шматбаковага падыходу да выкарыстання магчымасцяў лічбавай эканомікі; забеспячэнне бяспекі лічбавых тэхналогій у прадпрымальніцкім сектары; лічбавыя інавацыі як інструмент умацавання належнага дзяржаўнага і карпаратыўнага кіравання; заахвочванне наватарскіх бізнес-мадэляў і эканамічнай узаемазвязанасці ў лічбавую эпоху; выкарыстанне магчымасцяў і пераадоленне цяжкасцяў на шляху развіцця чалавечага капіталу ў лічбавую эпоху; падрыхтоўка ўкладу дзяржаў-удзельнікаў у міністэрскую сустрэчу АБСЕ ў Мілане на эканоміка-экалагічным трэку.
У сваім выступе Алена Купчына адзначыла, што Беларусь паслядоўна прасоўвае пытанні цыфравізацыі эканомікі, максімальнага выкарыстання патэнцыялу лічбавых тэхналогій у мэтах, нароўні з іншым, сінэргетычнага развіцця лічбавай і транспартнай інфраструктуры, гарманізацыі лічбавых рынкаў, што спрыяе пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ у цэлым.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі выказала меркаванне пра важнасць ўзаемадзеяння ў сферы лічбавай эканомікі, выбудоўвання эфектыўных узаемасувязяў ў лічбавым прасторы як паміж краінамі, так і рознымі інтэграцыйнымі працэсамі на Еўразійскім кантыненце.
Алена Купчына таксама выступіла мадэратарам заключнай сесіі ЭЭФ, падчас якой генеральны сакратар АБСЕ, прадстаўнікі дзеючага італьянскага і маючаго адбыцца славацкага старшынстваў АБСЕ падвялі вынікі мерапрыемства.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by