Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета па міжнароднаму праву пры МЗС Беларусі

07 лютага 2020 г.

07-02-2020

7 лютага 2020 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылося пятае пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнароднаму праву пры МЗС.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Савета і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні было прадстаўлена кіраўніцтва для бізнесу, дзяржавы і грамадзянскай супольнасці “Беларусь: правы чалавека і бізнэс”, у якім гэтая праблематыка разглядаецца ў кантэксце ўстойлівага развіцця. Таксама Савет быў азнаёмлены з дзейнасцю Цэнтра даследаванняў свету, створанага на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэтай Цэнтра з'яўляецца вывучэнне сучасных гуманітарных праблем міжнародна-прававога рэгулявання ўзброеных канфліктаў, падтрымання міру і ўстойлівага развіцця.

Савет абмеркаваў вынікі ўдзелу беларускай дэлегацыі ў рабоце Шостага (прававога) камітэта Генеральнай Асамблеі ААН і Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ), а таксама падрыхтоўку да чарговых сесій гэтых структур. У дачыненні да ЮНСІТРАЛ асаблівая ўвага была нададзена працэсам рэфармавання сістэмы дазволу інвестыцыйных спрэчак і высунутай Кітаем ініцыятыве аб прыналежнасці правоў на чыгуначныя накладныя.

Члены Савета былі таксама праінфармаваны аб ходзе падрыхтоўкі да рэгіянальнай канферэнцыі па прававых пытаннях лічбавай эканомікі, правядзенне якой запланавана на май 2020 года, і абмеркавалі тэматычнае напаўненне гэтага мерапрыемства.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы