Памер шрыфта:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў міністэрскай сустрэчы РН

22 ліпеня 2019 г.

22-07-2019

18-21 ліпеня 2019 г. у г.Каракасе дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у арганізаванай венесуэльскім старшынствам міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння.



Да даведкі: Рух недалучэння — міжнароднае палітычнае аб'яднанне, якое налічвае 120 дзяржаў-удзельніц, створанае на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках і сумеснага процідзеяння на міжнароднай арэне аднабаковым падыходам у дачыненні да краін, якія развіваюцца. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Руху з 1998 года.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў падчас пленарнай дыскусіі міністэрскай сустрэчы, прадставіўшы пазіцыю Рэспублікі Беларусь у дачыненні да перспектыў супрацоўніцтва дзяржаў як унутры Руху недалучэння, так і ў кантэксце сумеснага рэагавання на знешнія выклікі і пагрозы.

Падчас мерапрыемства Беларусь таксама зрабіла заяву ад імя еўрапейскай рэгіянальнай групы ў складзе бюро міністэрскай сустрэчы, падкрэсліўшы важную ролю нашай краіны ў садзейнічанні прасоўванні міру і бяспекі ў сваім рэгіёне.



На палях пасяджэння адбыліся двухбаковыя сустрэчы В.Рыбакова з дэлегацыямі шэрага дзяржаў і высокімі прадстаўнікамі прымаючага боку.

Пасля завяршэння сустрэчы дзяржавамі быў прыняты выніковы дакумент, а таксама дэкларацыя ў падтрымку нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы