Памер шрыфта:

Аб смерці Барыса Кіта

03 лютага 2018 г.

03-02-2018

1 лютага 2018 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі дзеяч замежжа, выдатны навуковец Барыс Кіт.

Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны перыяд беларускай і сусветнай гісторыі. Барыс Кіт нарадзіўся ў Расійскай Імперыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных Штатах. Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, рупліва і няспынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаванне беларускай свядомасці нашымі суайчыннікамі за мяжой.

Адданасць Айчыне Барыс Кіт пранёс праз усё жыццё і пакінуў свой след у беларускай і сусветнай гісторыі. Зрабіўшы вялікі ўнёсак у развіццё навукі, у прыватнасці, у галіне астранаўтыкі, ён спрычыніўся да збліжэння СССР і ЗША вакол гэтай агульнай для чалавецтва тэмы.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Барыса Кіта. Памяць аб ім будуць захоўваць беларусы і на Радзіме, і за межамі Бацькаўшчыны.


версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы