Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД

27 верасня 2018 г.

 27-09-2018

27 верасня 2018 г. у г.Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД.

У ліку асноўных тэм свайго выступлення У.Макей адзначыў працу над актуалізацыяй Канцэпцыі далейшага развіцця СНД і прапанаваў кансалідаваць намаганні па яе напаўненні зместам, які надасць сур'ёзны імпульс інтэграцыйным працэсам. Пры гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што пры разуменні важнасці супрацоўніцтва па іншых напрамках, безумоўным прыярытэтам Беларусі застаецца эканоміка.

У рамках мерапрыемства разгледжана 16 пытанняў, якія ахопліваюць усе асноўныя напрамкі шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД.

Шэраг дакументаў унесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў. У іх ліку – праекты Канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Значная ўвага была нададзена ўзаемадзеянню ў культурнай і гуманітарнай сферах. Рашэннем Савета міністраў замежных спраў Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту імя Максіма Танка нададзены статус базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі.

Прыняты рашэнні, якія датычацца інвентарызацыі дагаворна-прававой базы Садружнасці.

Чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД адбудзецца ў Маскве ў красавіку 2019 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы