Памер шрыфта:

Адказ начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН»

25 лютага 2019 г.

25-02-2019

ІА «БелаПАН»: Як Вы ацэньваеце рашэнне ЕС аб працягу зброевага эмбарга і абмежаванняў у дачыненні да чатырох асоб у Беларусі?

А.Глаза: Мы прынялі да ведама інфармацыю пра рашэнне ЕС. Нічога, акрамя шкадавання, яна не выклікае. Санкцыі з'яўляюцца перажыткам мінулага. Яны цалкам разыходзяцца з цяперашнім характарам адносін паміж Беларуссю і ЕС, якія становяцца ўсё больш змястоўнымі і канструктыўнымі.

Упэўнены, што прагматычнае і адкрытае супрацоўніцтва паміж намі рана ці позна перасіліць логіку санкцый, якія даказалі сваю неэфектыўнасць.

Беларусь са свайго боку гатова да паўнавартасных добрасуседскіх і партнёрскіх адносін з ЕС.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы