Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ

27 чэрвеня 2018 г.

27-06-2018

27 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з сустаршынямі Мінскай групы (МГ) АБСЕ Стэфанам Вісконці (Францыя), Ігарам Паповым (Расія), Эндрю Шаферам (ЗША), а таксама Асабістым прадстаўніком Дзеючага старшыні АБСЕ па нагорна-карабахскаму канфлікту Анджэем Каспшыкам.

Сустаршыні МГ і Асабісты прадстаўнік Дзеючага старшыні АБСЕ праінфармавалі Міністра аб сітуацыі ў зоне канфлікту і прадпрымаемых імі намаганнях па нагорна-карабахскаму ўрэгулявання.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці Мінскай групы АБСЕ, магчымы ўклад Беларусі ў працэс мірнага ўрэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту.

У рамках візіту ў Мінск сустаршыні Мінскай групы сустрэліся з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы