Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў канферэнцыі “Супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе ў кантэксце рэгіянальных і глабальных выклікаў і пагроз”

16-05-2019

16 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў удзел у арганізаванай Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з маскоўскім філіялам Фонду Розы Люксембург (ФРГ) навукова-практычнай канферэнцыі “Супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе ў кантэксце рэгіянальных і глабальных выклікаў і пагроз”.



У сваім выступленні А.Краўчанка даў характарыстыку актуальнаму стану спраў у сферы бяспекі ў Еўропе. Акцэнтаваў увагу на ўзрастаючай ролі Беларусі як аднаго з цэнтраў росту “фабрык думкі” і месца правядзення міжнародных форумаў. Намеснік Міністра спыніўся на ўкладзе нашай краіны ў урэгуляванне канфлікту ва Украіне, у тым ліку праз прадастаўленне пляцоўкі для заключэння Мінскіх пагадненняў і сустрэч Трохбаковай кантактнай групы АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.



Са спасылкай на ініцыятывы кіраўніка дзяржавы аб спалучэнні інтэграцыйных аб'яднанняў, так званай «інтэграцыі інтэграцый», і запуску шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі А.Краўчанка падкрэсліў значны міратворчы патэнцыял Беларусі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя эксперты ў галіне бяспекі, прадстаўнікі дзяржорганаў і дыпламатычнага корпуса, беларускія і замежныя грамадскія дзеячы.

русская версия   English version