Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных Беларусі А.Краўчанкі з Віцэ-міністрам замежных спраў Літвы

05 чэрвеня 2018 г.

05-06-2018

5 чэрвеня 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Літвы прайшла сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з Віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Дарусам Скусявічусам.

Падчас перагавораў адбылося прынцыповае абмеркаванне падыманых Літвой пытанняў у сувязі з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. Нароўні з канстатацыяй шэрага істотных рознагалоссяў у ацэнках беларускага і літоўскага бакоў, намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі была даведзена інфармацыя аб прыняцці неабходных мер па забеспячэнні бяспекі падчас будаўніцтва і будучай эксплуатацыі БелАЭС, выкананні міжнародных абавязацельстваў і адпаведным узаемадзеянні Беларусі з профільнымі міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы супрацоўніцтва з МАГАТЭ, а таксама аб працэсе, які завяршаецца ў цяперашні час, разгляду вынікаў стрэс-тэстаў БелАЭС падчас партнёрскай праверкі, якая праводзіцца ў адпаведнасці з добраахвотна прынятымі Беларуссю абавязацельствамі і па ўзгодненым з Еўрапейскай камісіяй алгарытме.

Па тэматыцы беларуска-еўрапейскіх адносін адбылося абмеркаванне цяперашняга стану спраў і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС. У дадзеным кантэксце таксама прайшла дыскусія па правачалавечых пытаннях.

У рамках абмеркавання беларуска-літоўскіх адносін бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у падтрыманні высокага ўзроўню эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку падкрэсліўшы важнасць рэгулярнага правядзення Беларуска-Літоўскіх эканамічных форумаў, 14-й з якіх пройдзе ў г.Віцебску 7-8 чэрвеня 2018 г.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы