Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

01 ліпеня 2019 г.

01-07-2019

1 ліпеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам сістэмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі.

Падчас гутаркі суразмоўцы абмеркавалi шырокае кола пытанняў узаемадзеяння Міністэрства замежных спраў з офісам ААН і прадстаўніцтвамі ўстаноў сістэмы ААН у Беларусі. 
 
 
У прыватнасці, былі разгледжаны шляхі далейшага ўдасканалення дзейнасці ў краіне ў кантэксце ўстойлівага развіцця, магчымасці ўмацавання існуючага нацыянальнага каардынацыйнага механізму па ўстойлівым развіцці, а таксама мэтазгоднасць больш шырокага распаўсюджвання інфармацыі – як у краіне, так і за мяжой – аб паспяховых нацыянальных пачынаннях і перадавым вопыце ў гэтай галіне.
 
А.Дапкюнас пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да пашырэння супрацоўніцтва з праграмамі і агенцтвамі ААН па прыярытэтных для краіны кірунках, у тым ліку ў галіне дасягнення мэтаў устойлівага развіцця і міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва.
 
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена падрыхтоўцы візіту Генеральнага сакратара ААН А.Гутэрыша ў Мінск у верасні 2019 году. Суразмоўцы адзначылі мэтазгоднасць і пажаданасць таго, каб у праграме візіту істотнае месца заняла праблематыка ўстойлівага развіцця.
 
Намеснік Міністра і кіраўнік офіса ААН закранулі тэму развіцця турызму ў Беларусі і адзначылі мэтазгоднасць аб’яднання намаганняў зацікаўленых міжнародных партнёраў дзеля спрыяння развіццю турызму ў краіне, у тым ліку т.зв. настальгічнага турызму, ў малых гарадах і вясковай мясцовасці, у рамках захадаў па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і праграмнай дзейнасці ўстаноў сістэмы ААН па спрыянні развіццю на мясцовым узроўні. 
 
А.Дапкюнас і І.Казана-Вішнявецкі сышліся ў думцы аб мэтазгоднасці комплекснага асэнсавання асаблівасцяў новага этапу супрацоўніцтва ААН і Беларусі, яснага акрэслення мэтаў гэтага ўзаемадзеяння і сумеснага ўзгаднення ў адпаведнасці з імі ўмоваў працы ўстановаў сістэмы ААН у краіне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы