Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі c Еўрапейскім камісарам В.Андрукайцісам

27 жніўня 2018 г.

27-08-2018

27 жніўня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Еўрапейскім камісарам па ахове здароўя і бяспецы прадуктаў харчавання Віцянісам Андрукайцісам, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

З беларускага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь і намеснік Міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава.

Удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне санітарна-ветэрынарнага кантролю і перспектывы пашырэння доступу беларускай харчовай прадукцыі на рынак Еўрасаюза. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся працягнуць работу па нарошчванні ўзаемадзеяння ў сферах узаемнай цікавасці.

Падчас знаходжання В.Андрукайціса ў нашай краіне запланаваны яго сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва Урада Беларусі і Міністэрства аховы здароўя.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы