Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Латвіі

24 ліпеня 2020 г.

 

24 ліпеня 2020 г. у н.п.Сілэнэ (Латвія) адбылася працоўная сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

 

 

Міністры адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння дзвюх краін падчас пандэміі каранавірусу, пагадзіліся з неабходнасцю распрацоўкі сумесных мер па пераадоленню негатыўных эканамічных наступстваў абмежавальных мер. 

Суразмоўцы таксама падрабязна спыніліся на дынаміцы ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС, перспектывах развіцця ініцыятывы Усходняга партнёрства, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міравога парадку дня.

У.Макей праінфармаваў латвійскага калегу пра ход падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы