Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Дні памяці ахвяраў Халакосту ў Дзярждэпартаменце ЗША

02 мая 2019 г.

02-05-2019

1 мая 2019 г. у Дзень памяці ахвяраў Халакосту ў г.Вашынгтоне ўпершыню ў гісторыі беларуска-амерыканскіх адносін прайшло сумеснае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню ахвяр нацысцкага генацыду яўрэйскага насельніцтва.

Яго арганізатарамі выступілі МЗС Беларусі, Дзяржаўны дэпартамент ЗША, а таксама Пасольства Беларусі ў Злучаных Штатах. Акцэнт быў зроблены на 75-й гадавіне знішчэння Мінскага гета.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 100 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамента і іншых органаў дзяржаўнага кіравання ЗША, яўрэйскіх арганізацый, дыпламаты, журналісты.

Адмысловымі гасцямі мерапрыемства сталі Савелі Каплінскі – былы вязень Мінскага гета, падпольшчык, ветэран вайны і Святлана Гебелева – дачка кіраўніка падполля ў Мінскім гета Міхаіла Гебелева.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка і выконваючы абавязкі памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіп Рыкер.

У зале Цэнтра дыпламатыі Дзяржаўнага дэпартамента была разгорнута тэматычная фотавыстава на аснове матэрыялаў, падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Выстава працягне экспанавацца на працягу наступнага тыдня.



Пасля прагляду фільма “Хроніка Мінскага гета” адбылася інтэрактыўная дыскусія з Савеліем Каплінскім, які адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.

У рамках мерапрыемства Пасольствам Беларусі ў ЗША арганізавана дэгустацыя страў беларускай кухні.

Памятнае падзея дазволіла прыцягнуць увагу амерыканскай і міжнароднай грамадскасці да сістэмных намаганняў беларускай дзяржавы па захаванні памяці аб ахвярах і героях Другой сусветнай вайны.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы