Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў адкрыцці выставы “Падарожжа па Рэйне” са збораў Нацыянальнага музея Ліхтэнштайна

02 мая 2019 г.

02-05-2019

2 мая 2019 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь Міністр замежных спраў Уладзімір Макей выступіў з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця выставы пейзажнай графікі мастака XIX стагоддзя Іагана Людвіга Блойлера “Падарожжа па Рэйне” са збораў Нацыянальнага музея Ліхтэнштэйна.



У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага музея Ліхтэнштайна Райнэр Фалькомер, протаіерэй Фёдар Поўны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, культурных і акадэмічных колаў.



Выстава носіць зваротны характар — з 27 сакавіка па 10 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным музеі Ліхтэнштайна праходзіць выстава беларускіх абразоў XVII-XIX стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выставачны праект, які рэалізуецца пры садзейнічанні МЗС Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі, прымеркаваны да 300-годдзя Княства Ліхтэнштэйн і 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.



У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі выказаў упэўненасць у тым, што ажыццяўленне сумесных праектаў у сферы культуры ўнясе важкі ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Ліхтэнштэйнам, якія маюць добрыя перспектывы і сур'ёзны патэнцыял.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы