Аб завяршэнні штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь
19 ліпеня 2019 г.19-07-2019
19 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылося падвядзенне вынікаў штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

На нарадзе з удзелам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея прадметна абмеркаваны праблемныя аспекты знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС, вызначаны з улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы стратэгічныя мэты беларускай дыпламатыі і кола актуальных задач на бліжэйшую перспектыву.

У сваім дакладзе У.Макей адзначыў, што Беларусь працягвае сутыкацца з сур'ёзнымі глабальнымі выклікамі ў сферы знешняга гандлю. Гэта абумоўлівае прыярытэтнасць для беларускіх дыпмісій пытанняў павышэння эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, нарошчвання і паляпшэння якаснай структуры экспарту тавараў і паслуг.
Падрабязна разгледжаны перспектывы развіцця супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі Беларусі — Расійскай Федэрацыяй, краінамі ЕАЭС і СНД, Еўрапейскага саюза, дзяржавамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца надзейным і прадказальным актарам у сістэме міжнародных адносін, правадніком міралюбнага міжнароднага парадку.
Сфармуляваны задачы па падрыхтоўцы правядзення ў г.Мінску буйных міжнародных палітычных і спартыўных форумаў — другойі канферэнцыі “Мінскага дыялогу” “Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы”, міжнароднай канферэнцыя высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій”, лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША і Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.
Асаблівая ўвага нададзена старшынству Беларусі ў наступным годзе ва ўсіх органах Еўразійскага эканамічнага саюза і прыярытэтных для нашай краіны напрамках дзейнасці ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.

За час тыднёвага семінара кіраўнікі беларускіх дыпмісій наведалі каля пяці буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводы “БелДжы”, “БелАЗ”, Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”, правялі шэраг дзелавых сустрэч з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў і ведамстваў, рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі з кіраўнікамі дзяржаўных органаў, прадстаўнікамі топ-менеджменту прадпрыемстваў-экспарцёраў.
русская версия English version
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by