Аб правядзенні 11-га афіцыйнага пасяджэння Рабочай групы СГА па далучэнні Рэспублікі Беларусь
18 лютага 2019 г.15-02-2019
15 лютага 2019 г. ў г.Женеве адбылося 11-ае афіцыйнае пасяджэнне Рабочай групы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) па далучэнні Рэспублікі Беларусь. Дэлегацыю Беларусі, у якую увайшлі прадстаўнікі і эксперты шэрагу дзяржаўных органаў, узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі інфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб развіцці беларускай эканомікі, аб прасоўванні па шляху ўступлення ў СГА і тых выніках, якія былі дасягнуты з даты папярэдняга пасяджэння ў маі 2018 года, а таксама аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі з 4-ма членамі СГА. А.Еўдачэнка заклікаў краіны СГА падтрымаць намаганні Беларусі па больш хуткаму афармленню членства ў СГА, якое магло б адбыцца ў ходзе 12-й Міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 г.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 70 краін-членаў СГА. Прадстаўнікі Аргенціны, Арменіі, Аўстраліі, Бразіліі, В'етнама, ЕС, ЗША, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Турцыі, Украіны, Швейцарыі і шэрагу іншых краін у сваіх выступах падтрымалі прадпрымаемыя ўрадам Беларусі захады па далучэнні да СГА і выказалі гатоўнасць да актыўнай сумеснай працы з Беларуссю ў 2019 годзе з мэтай хутчэйшага завяршэння перамоўнага працэсу.
У ходзе пасяджэння адбылося дэталёвае абмеркаванне прадстаўленай рэдакцыі праекта Даклада Рабочай групы па шэрагу раздзелаў. Беларуская дэлегацыя падала адказы на ўсе пытанні, якія паступілі з боку краін-членаў СГА. Чарговае пасяджэнне Рабочай групы плануецца правесці да канца лета 2019 года.
Напярэдадні пасяджэння Андрэй Еўдачэнка правёў сустрэчы з намеснікам Генеральнага дырэктара СГА А.Вулфам, Старшынёй Рабочай групы — Пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА К.Мадэнаглу, а таксама нефармальныя кансультацыі з дэлегацыямі ЕС і ЗША, у рамках якіх бакі абмеркавалі далейшыя крокі ў перагаворным працэсе.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by