Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (другі дзень)
25 верасня 2019 г.25-09-2019
24 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у адкрыцці агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі запланавана на 26 верасня.
Міністр замежных спраў Беларусі У. Макей на адкрыцці 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
На палях агульнай дыскусіі бягучай сесіі адбылася сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства са Спецыяльным прадстаўніком ЕС па пытаннях праў чалавека Эйманам Гілмарам. Суразмоўцы дамовіліся аб працягу кантактаў па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку для абмеркавання ўсіх адчувальных пытанняў, якія знаходзяцца на агульным парадку дня.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея са Спецыяльным прадстаўніком ЕС па пытаннях правоў чалавека Э.Гілмарам
У.Макей сустрэўся з Міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Ібрагімам Абдулазізам Аль-Асафам. Падчас размовы міністры пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй, у тым ліку ў такіх сферах як сельская гаспадарка, прамысловая вытворчасць, інфармацыйныя тэхналогіі. Бакі дамовіліся садзейнічаць інтэнсіфікацыі работы сумеснага Беларуска-Саудаўскага камітэта па супрацоўніцтве, апошняя сустрэча якога адбылася ў 2016 годзе. Таксама былі абмеркаваныя пытанні пашырэння ўзаемнай дыпламатычнай прысутнасці. Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі пацвердзіў запрашэнне ў адрас кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі наведаць Эр-Рыяд з рабочым візітам у бліжэйшы час.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Ібрагімам Абдулазізам Аль-Асафам
У.Макей таксама правёў сустрэчу са сваім польскім калегам Яцэкам Чапутовічам. Міністры замежных спраў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся інфармацыяй аб маючых адбыцца міжнародных мерапрыемствах у сваіх краінах. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства запрасіў Міністра замежных спраў Польшчы на мерапрыемства высокага ўзроўню па лініі Усходняга партнёрства, якое адбудзецца ў пачатку кастрычніка ў Мінску з удзелам высокапастаўленых прадстаўнікоў краін ЕС і іншых дзяржаў рэгіёна.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам
У.Макей таксама праінфармаваў Я.Чапутовіча аб высокай ступені гатоўнасці да падпісання пагаднення паміж Беларуссю і ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, што было пазітыўна ўспрынята польскім бокам. Міністры замежных спраў пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня.
У кантэксце вядомых рашэнняў кіраўніцтва Польшчы аб размяшчэнні ў краіне дадатковых кантынгентаў узброеных сіл ЗША абодва бакі пазначылі прынцыповыя падыходы па пытаннях забеспячэння міру і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.
Падчас двухбаковай сустрэчы з У.Макеем Міністр замежных спраў Судана Асмаа Махамед Абдала інфармавала аб апошніх падзеях ва ўнутрыпалітычным жыцці сваёй краіны, а таксама падзякавала Беларусі за падтрымку ў справе пабудовы мірнага і стабільнага Судана. Суразмоўцы падрабязна абмеркавалі сумесныя праекты, якія рэалізуюцца Беларуссю ў Судане, уключаючы стварэнне мясамалочных прадпрыемстваў, зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, а таксама здабычу карысных выкапняў. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым развіцці адносін, а таксама ў больш глыбокім узаемадзеянні па ўсіх напрамках, у тым ліку ў фармаце сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Неабходнасць паглыблення беларуска-кіпрскага палітычнага ўзаемадзеяння, а таксама пашырэння дзелавых кантактаў, абмену вопытам па стымуляванню развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў абмяркоўвалася на сустрэчы У.Макея з Міністрам замежных спраў Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам. Падчас сустрэчы адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве і палітычным кансультацыям. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін асобна абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, уключаючы наступныя мерапрыемствы па лініі Беларусь-ЕС, а таксама ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кіпрам на шматбаковых пляцоўках.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Кіпра Н.Хрыстадулідзісам
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Алжыра С.Букадумам
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Грузіі Д.Залкаліяні
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў і гандлю Ірландыі С.Коўні
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by