Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў мерапрыемстве з нагоды Сусветнага дню барацьбы з гандлем людзьмі
30 ліпеня 2020 г.
30 ліпеня 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас узяў удзел у адмысловым мерапрыемстве з нагоды Сусветнага дню барацьбы з гандлем людзьмі, якое адзначаецца штогод па рашэнні Генеральнай Асамблеяй ААН, прынятаму па прапанове Беларусі ў 2013 годзе.
Міністэрства замежных спраў разам з Міністэрствам унутраных спраў, ААН, Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі, ЗША і Нарвегіяй ў якасці буйных краін-донараў, а таксама АБСЕ, ЕС і іншых нацыянальных і міжнародных партнёраў, якія бяруць удзел у працы па барацьбе з гандлем людзьмі, выкарыстоўваць гэты памятны дзень, каб прыцягнуць увагу да праблемы гандлю людзьмі.
А.Дапкюнас адзначыў у сваім выступе, што абвяшчэнню Сусветнага дню барацьбы з гандлем людзьмі, які павышае абазнанасць у свеце пра гэтае злачынства і заклікае надаваць прыярытэтную ўвагу належнай абароне ахвяраў гандлю людзьмі, папярэднічалі практычныя крокі Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі ў 2005 годзе на Саміце ААН звярнуўся да міжнароднай супольнасці з ініцыятывай сфармаваць глабальнае партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі, аб’яднаўшы намаганні ўсіх партнёраў.
У развіццё гэтай ініцыятывы Беларусь падрыхтавала рэзалюцыю “Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі”, якую кансэнсусам прымае ГенеральнаяАсамблея ААН пры суаўтарстве каля 100 дзяржаў.
Глабальны план дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, яму сёння спаўняецца роўна 10 гадоў, быў аднагалосна прыняты ГА ААН у 2010 годзе.
Глабальны план, у сваю чаргу, дазволіў утварыць Сумесную групу міжнародных устаноў па каардынацыі барацьбы з гандлем людзьмі, у якую ўваходзяць больш за 20 міжнародных арганізацыя, аб’яднаць дзяржавы з усіх рэгіёнаў свету ў Групу сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.
Знакавае дасягненне – стварэнне Мэтавага фонду па абароне ахвяр гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзяўчынкамі. Беларусь неаднаразова накіроўвала добраахвотныя ўнёскі ў Фонд.
Беларускі дыпламат заклікаў усіх партнёраў працягваць шчыльнае супрацоўніцтва, без якога немагчыма выкараніць рабства ў нашым свеце – з’яву, якая з’яўляецца сорамам чалавецтва.
Падчас мерапрыемства да прысутных і да аўдыторыі ў Інтэрнэце таксама звярнуліся першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іяана Казана Вішневецкі, Прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Махым Аразмухамедава, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук, кіраўнік палітычнага і эканамічнага адзела Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц і генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by