Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Паферава з Міністрам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Венесуэлы
13 красавіка 2018 г.13-04-2018
12 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Алега Паферава з Міністрам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Венесуэлы Угбелем Роа.
Абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы ў сферы адукацыі, навукі і тэхналогій, а таксама перспектывы нарошчвання ўзаемадзеяння ў галіне геаінфармацыйных тэхналогій. Венесуэльскім бокам выказана зацікаўленасць у абмене вопытам па стварэнні і ўкараненні сістэмы нацыянальнай крыптавалюты.
Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па заключэнні двухбаковага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.