Аб падпісанні пагадненняў з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі
08 студзеня 2020 г.08-01-2020
8 студзеня 2020 г. у г. Бруселі (Бельгія) адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. З беларускага боку дакументы падпісаў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, з боку ЕС — намеснік Прэм'ер-міністра — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Харватыя Давор Баожыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім савеце) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.
Дамовы прадугледжваюць на ўзаемнай аснове спрашчэнне парадку выдачы віз, уключаючы зніжэнне візавага збору да 35 еўра, і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне рэадмісіі. Палажэнні пагадненняў пачнуць прымяняцца ў першы дзень другога месяца пасля абмену паведамленнямі аб выкананні бакамі ўнутраных працэдур.
З боку Рэспублікі Беларусь неабходна ратыфікацыя пагадненняў Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, адпаведнае адабрэнне патрабуецца і з боку Еўрапейскага парламента.
У рамках рабочага візіту ў г.Брусель Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у гэты ж дзень сустрэўся з Генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід і Еўракамісарам па бюджэту і адміністрацыйных пытаннях Ёханесам Ханам.
На сустрэчах былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках ініцыятывы “Усходняе партнёрства”.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by