Памер шрыфта:

Аб завяршэнні штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь

13 ліпеня 2018 г.

13-07-2018

13 ліпеня 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылося падвядзенне вынікаў штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

На нарадзе з удзелам Міністра замежных спраў У.Макея прадметна абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі работы МЗС і замежных устаноў з улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, сярод якіх цэнтральнае месца займае павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, нарошчванне і паляпшэнне якаснай структуры экспарту тавараў і паслуг.

Кіраўнікі замежных устаноў былі зарыентаваны на няўхільнае і безумоўнае выкананне актуальных знешнеэканамічных задач.

У.Макей у сваім выступленні звярнуў увагу на неабходнасць працягу работы па канчатковым зняцці абмежаванняў на доступ беларускай прадукцыі на знешнія рынкі, далейшай дыверсіфікацыі экспартных кірункаў і ўзмацненне прагнознага складальніка ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці.

Акцэнтавана неабходнасць далейшых крокаў, накіраваных на садзейнічанне развіццю ўязнога турызму. Канкрэтызаваны асноўныя задачы замежных устаноў у рэгіянальным і краінавым разрэзах.

Падчас нарады таксама абмеркавана шырокае кола практычных пытанняў функцыянавання сістэмы МЗС з улікам сучасных патрабаванняў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы