Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

29 ліпеня 2019 г.

29-07-2019

29 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў Кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын з нагоды завяршэння ёю сваёй дыпламатычнай місіі.



Падчас размовы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важкі асабісты ўклад А.Віктарын у працэс паступальнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін.

За перыяд знаходжання А.Віктарын на пасадзе Пасла ЕС у Беларусі істотна актывізаваўся палітычны дыялог з выканаўчымі структурамі Еўрапейскага саюза, набылі рэгулярны характар пасяджэння Каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС і галіновых дыялогаў, пашырылася інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, павялічыліся аб'ёмы тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза для Беларусі. Бакі шчыльна наблізіліся да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.

Двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у 2015 — 2018 гадах павялічыўся з 14,4 да 17,3 млрд. долараў ЗША, у тым ліку экспарт Беларусі — з 8,6 да 10,2 млрд. долараў.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны перспектыўныя задачы, якія стаяць на парадку дня Беларусь — ЕС. У прыватнасці, Міністрам была падкрэслена важнасць поўнай адмены ЕС санкцый, якія застаюцца ў дачыненні да нашай краіны, хутчэйшага завяршэння працэсу ўзгаднення “Прыярытэтаў партнёрства” і запуску перагавораў па новым базавым пагадненні паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Са свайго боку Беларусь настроена на сумесную далейшую работу з ЕС па пашырэнню палітычнага дыялогу і ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, фармавання паўнавартаснай двухбаковай дагаворна-прававой базы, напаўненні парадку дня ініцыятывы «Усходняе партнёрства» канкрэтным і карысным для грамадзян па абодва бакі мяжы зместам.

У заключэнне У.Макей пажадаў А.Віктарын далейшых поспехаў у яе дыпламатычнай кар'еры і выказаў надзею, што яе пераемнік на пасадзе Кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі будзе вылучацца такой жа актыўнасцю і накіраванасцю на вынік у развіцці беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы