Памер шрыфта:

Аб візіце Пасла Беларусі С.Алейніка ў Ватыкан

10 студзеня 2020 г.

10-01-2020

8-12 студзеня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Святым Прастоле по сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведвае з візітам Ватыкан.

9 студзеня 2020 г. Пасол Беларусі прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле. На палях мерапрыемства С.Алейнік правёў кароткую гутарку з Пантыфікам і перадаў яму віншаванні з каляднымі і навагоднімі святамі ад беларускага кіраўніцтва.

Падчас візіту Пасол Беларусі сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам. Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, станоўча ацанілі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне.

С.Алейнік таксама правёў шэраг сустрэч з іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі Ватыкана.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы