Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з намеснікам Генеральнага дырэктара СГА і прадстаўнікамі Сакратарыята СГА

08 лістапада 2018 г.

08-11-2018

8 лістапада 2018 г. у г.Мінску Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з намеснікам Генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Аланам Вулфам і дырэктарам Дэпартамента далучаючыхся краін Сакратарыята СГА Майкай Ашыкавай. 

Падчас сустрэчы А.Еўдачэнка пацвердзіў імкненне нашай краіны стаць паўнапраўным членам Арганізацыі і інфармаваў прадстаўнікоў дэлегацыі СГА аб мэтанакіраванай рабоце на гэтым кірунку.

Бакі абмяняліся думкамі аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў кантэксце далучэння да СГА з улікам удзелу нашай краіны ў ЕАЭС.

    русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы