Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Мірончыка з намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам навакольнага асяроддзя і клімату Швецыі

13 мая 2019 г.

13-05-2019

13 мая 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мірончык сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам навакольнага асяроддзя і клімату Швецыі Ізабелай Лёвін.



Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-шведскага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы са зменай клімату, а таксама шляхі інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з улікам таго, што абедзве дзяржавы з’яўляюцца часткай рэгіёна Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы вывучэння і імплементацыі перадавога шведскага вопыту выкарыстання аднаўляльнай энергетыкі і ўтылізацыі бытавых адходаў з атрыманнем энергіі.

Да даведкі: Беларусь і Швецыя цесна супрацоўнічаюць у прыродаахоўнай сферы і ў галіне барацьбы са зменай клімату. Толькі за апошнія гады пры шведскай падтрымцы і з выкарыстаннем шведскага вопыту ў нашай краіне быў рэалізаваны шэраг праектаў, у тым ліку па мадэрнізацыі водаачышчальных збудаванняў у Баранавічах, Брэсце, Гродна, Віцебску і Слоніме. У 2018 годзе пры шведскай падтрымцы з Беларусі было вывезена і ўтылізавана для вытворчасці электраэнергіі і хімічнай прадукцыі амаль 700 тон высокатаксічнага ракетнага паліва.

У супрацоўніцтве ў прыродаахоўнай сферы актыўна ўдзельнічаюць няўрадавыя арганізацыі абедзвюх краін, у тым ліку “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, “Форум Сюд” і інш.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы