Памер шрыфта:

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь групы прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША

05 лістапада 2018 г.

05-11-2018

5-6 лістапада 2018 г. праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь групы прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША. У склад дэлегацыі ўваходзяць эксперт Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бэн Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін ім. Дж.Байдэна Майкл Карпентэр, эксперт аналітычнага цэнтра «Карпарацыя РЭНД» Брус Макклінтак, прэзідэнт Джэймстаўнскага фонда Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонда Уладзімір Сокар.
 
Праграма візіту ўключае сустрэчы аналітыкаў з Міністрам замежных спраў У.Макеем і ў Міністэрстве абароны, а таксама наведванне Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Парка высокіх тэхналогій, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
 
5 лістапада 2018 г. Б.Ходжэс і Г.Ховард усклалі кветкі да стэлы «Мінск – горад-герой», аддаўшы даніну павагі тым, хто змагаўся за вызваленне Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне.
 
 
На сустрэчы з Міністрам замежных спраў У.Макеем бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-амерыканскіх дачыненняў і перспектывы іх развіцця, сітуацыю ў еўрапейскім рэгіёне і магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння з амерыканскай аналітычнай супольнасцю.
 
Амерыканскія аналітыкі таксама возьмуць удзел у арганізаваным экспертнай ініцыятывай «Мінскі дыялог» брыфінгу, прысвечаным беларуска-амерыканскім адносінам, на якім Б.Ходжэс і М.Карпентэр выступяць у якасці галоўных спікераў.
 
русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы