Аб правядзенні “круглага стала”, прысвечанага 100-годдзю сучаснай беларускай дыпламатычнай службы
04 студзеня 2019 г.04-01-2019
4 студзеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў у рамках тэматычнага цыклу мерапрыемстваў адбыўся “круглы стол”, прысвечаны 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы, якое будзе адзначацца 22 студзеня 2019 г.
Удзел у дыскусіі ўзялі намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ветэран беларускай дыпламатычнай службы – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у адстаўцы Уладзімір Шчасны, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская думка” Таццяна Шаблыка, прадстаўнікі акадэмічных колаў – дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі, прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ Уладзімір Снапкоўскі, дацэнт гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка Анатоль Вялiкі.
Падчас зацікаўленага абмеркавання асноўная ўвага была нададзена ключавым гістарычным фактам і перыядам станаўлення і развіцця беларускай дыпламатычнай службы, у тым ліку звязаным з вызначэннем даты заснавання ў Беларусі новага прафесійнага свята – Дня дыпламатычнага работніка, адзначаны ў рэтраспектыве больш глыбокія гістарычныя карані нацыянальнай дыпламатыі. У дадзеным кантэксце выдзелены цэлы шэраг “белых гістарычных плямаў”, даследаванне і раскрыццё якіх для шырокай грамадскасці можа прадстаўляць значную цікавасць.
Таксама адбыўся змястоўны абмен думкамі аб прафесіі дыпламата і яе значэнні для дзяржавы, у тым ліку ў святле прынятых рашэнняў аб заснаванні геральдычных сімвалаў Міністэрства замежных спраў, адзначана важнасць існуючай у Беларусі нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі дыпламатычных кадраў.
Прагучаў шэраг практычных прапановаў па развіцці навукова-даследчай працы, фарміраванні баз звестак, вывучэнню архіўных матэрыялаў.
Удзельнікі “круглага стала” выказаліся за неабходнасць правядзення такіх мерапрыемстваў на рэгулярнай аснове, узмацненне ўзаемадзеяння паміж МЗС і акадэмічнымі структурамі.
З матэрыяламі па выніках “круглага стала” можна будзе азнаёміцца ў студзеньскім нумары часопіса «Беларуская думка». Таксама асобныя аспекты дыскусіі неўзабаве могуць знайсці адлюстраванне ў публікацыях газеты “Звязда” і партала “Sputnik Беларусь”.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by