Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з членамі Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (КОЭСТ) Савета ЕС па замежных справах

08 ліпеня 2019 г.

08-07-2019

8 ліпеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з членамі Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (КОЭСТ) Савета ЕС па замежных справах. Дэлегацыя КОЭСТ у складзе прадстаўнікоў Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянней знаходзіцца у Рэспубліцы Беларусь з рабочым візітам.



Да даведкі: КОЭСТ з'яўляецца пастаянна дзеючым рабочым органам па выпрацоўцы рашэнняў Савета ЕС па замежных справах, якія тычацца супрацоўніцтва з краінамі постсавецкай прасторы. Дадзеная структура ўключае ў сябе супрацоўнікаў дыпмісій краін-членаў Еўрасаюза, акрэдытаваных пры яго кіруючых органах у г.Бруселі. Папярэдні візіт членаў КОЭСТ у Беларусь адбыўся ў чэрвені 2015 года.


Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стан палітычнага дыялогу і галіновага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, удзел нашай краіны ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”, рэалізацыю ў Беларусі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, а таксама сітуацыю ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.



А.Краўчанка прадставіў дэлегацыі КОЭСТ бачанне Рэспублікай Беларусь перспектыў адносін з Еўрапейскім саюзам. Акцэнтаваў важнасць хутчэйшай адмены тых санкцый Еўрасаюза, якія застаюцца ў сіле, пачатку перагавораў па новым базавым пагадненні. Азнаёміў з падыходамі беларускага боку па аднаўленні даверу і разрадцы напружанасці ў рэгіёне. Выказаўся за развіццё прамога дыялогу паміж ЕАЭС і ЕС з выхадам на фарміраванне агульнай эканамічнай прасторы.

Запланаваны таксама перагаворы дэлегацыі КОЭСТ з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі і Цэнтрвыбаркама.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы