Памер шрыфта:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі

26 чэрвеня 2018 г.

26-06-2018

26 чэрвеня 2018 г. у г.Вене пачала работу Штогадовая канферэнцыя АБСЕ па аглядзе праблем у галіне бяспекі. У канферэнцыі прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ Аленай Купчыной.

Канферэнцыя прысвечана актуальным праблемам у сферы агульнаеўрапейскай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце ўрэгулявання канфлікту ў Украіне, канфліктаў і крызісных сітуацыях на прасторы АБСЕ і ўкладу Арганізацыі ў іх ўрэгуляванне.

А.Купчына ў сваім выступленні на мерапрыемстве падкрэсліла неабходнасць адкрытага, транспарэнтнага і інклюзіўнага дыялогу, а таксама канструктыўнай палітычнай волі — як для зніжэння напружанасці і прадухілення ваеннай канфрантацыі на еўрапейскім кантыненце, так і для ўрэгулявання канфліктаў на прасторы АБСЕ, уключаючы ўкраінскі. Беларускі дыпламат заклікала выбудоўваць партнёрскія адносіны па барацьбе з цэлым шэрагам комплексных транснацыянальных выклікаў і пагроз. У якасці ўкладу Беларусі адзначыла  сумесную з Сакратарыятам АБСЕ міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па прадухіленні і барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху, якая пройдзе 9-10 кастрычніка 2018 г. у г.Мінску.

У рамках Канферэнцыі ўпершыню ў АБСЕ адбылася пастаноўка дакументальнай п'есы “Сем” пра гісторыю сямі жанчын з розных краін свету, якія падвергліся розным формам гвалту і дыскрымінацыі.

Гісторыі жанчын прадставілі сем мужчын-паслоў і ваенных саветнікаў, уцягнутых у сетку падтрымкі жанчын АБСЕ “MenEngage”, сярод якіх старшыня Пастаяннага савета АБСЕ, Пасол Італіі А.Азоні, старшыня Форуму па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі АБСЕ, Пасол Славеніі А.Бенедзейчыч і кіраўнік Цэнтра па прадухіленні канфліктаў АБСЕ, Пасол М.Пешка. Мадэратарам дадзенага мерапрыемства выступіла А.Купчына.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы