Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Рэспублікі Філіпіны

26 лістапада 2018 г.

26 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Філіпіны ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Карласам Д.Сарэтам, які знаходзіцца ў Мінску з працоўным візітам.

У ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых беларуска-філіпінскіх дачыненняў, абмяняліся думкамі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Беларускі і філіпінскі дыпламаты пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у арганізацыі ў 2019 годзе візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Філіпіны. У ходзе гутаркі была адзначаная важнасць хутчэйшага завяршэння працы над шэрагам двухбаковых дакументаў, у т.л. базавых эканамічных пагадненняў і пагаднення аб адмене візаў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. А.Дапкюнас і К.Д.Сарэта дамовіліся аб падпісанні ў бліжэйшы час мемарандуму аб двухбаковых кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў і стварэнні механізму рэгулярнага палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Філіпінамі. Суразмоўцы таксама адзначылі важнасць міжпарламенцкага вымярэння беларуска-філіпінскага супрацоўніцтва, як па двухбаковай лініі, так і ў рамках глабальных і рэгіянальных міжпарламенцкіх структураў.

Напярэдадні маючага адбыцца ў снежні 2018 года візіта ў Беларусь дэлегацыі міністэрства сельскай гаспадаркі Філіпінаў, намеснік Міністра і Пасол абмеркавалі магчымыя формы больш актыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, у т.л. магчымага выкарыстання Філіпінамі перадавых беларускіх сельскагаспадарчых тэхналогій. Філіпінскі дыпламат выказаў зацікаўленасць у арганізацыі паставак у Беларусь з Філіпінаў свежай рыбы і садавіны.

Асобнай тэмай размовы сталі магчымасці далейшага паглыблення актыўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Філіпінамі ў міжнародных арганізацыях, перш за ўсё ў ААН і Руху Недалучэння, і ўмацавання традыцый узаемнай падтрымкі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы