Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Дзяржаўным сакратаром МЗС Нарвегіі

11 снежня 2018 г.

11-12-2018

11 снежня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нарвегія Аўдунам Халворсенам.

Падчас сустрэчы бакі падвялі вынікі праведзеных у гэты ж дзень кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

Суразмоўцы выказалі задавальненне тым, што дыялог паміж Мінскам і Осла набывае рэгулярны характар.

У.Макей адзначыў намер беларускага боку максімальна задзейнічаць патэнцыял двухбаковых адносін і надаваць асаблівую ўвагу развіццю гандлёва-эканамічных сувязей, а таксама супрацоўніцтву ў гуманітарнай і іншых сферах.

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы