Памер шрыфта:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Эстоніі

20 жніўня 2020 г.

 

20 жніўня 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Эстоніі Урмасам Рейнсалу.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, перспектывы далейшага ўзаемадзеяння на двухбаковым і шматбаковым узроўнях.

У.Рейнсалу праінфармаваў аб падыходах Еўрапейскага саюза ў ацэнках сітуацыі, якая склалася ў Беларусі.

Беларускім бокам указана на недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і відавочнай падтрымкі, у тым ліку фінансавай, нейкіх асобных актараў.

У.Макей заклікаў аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю і грунтавацца на розных крыніцах інфармацыі.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы