Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў А.Краўчанкі з дэлегацыяй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вестфалія

22 студзеня 2019 г.

22-01-2019

22 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з дэлегацыяй дэпутатаў зямельнага парламента і прадстаўнікоў дзелавых колаў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (ФРГ).

У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар.

Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва, уключаючы яго парламенцкае і эканамічнае вымярэнні, пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і зямлёй Паўночны Рэйн — Вестфалія, раскрыты асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, адбыўся абмен поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Германскі бок выказаў віншаванні з нагоды стагоддзя беларускай дыпламатычнай службы.

Праграма візіта, арганізаванага пры садзейнічанні германскага палітычнага фонда імя К.Адэнаўэра, уключае таксама сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, наведванне Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Парка высокіх тэхналогій і кампаній, якія працуюць у галіне IT.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы